Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Крс 2020

Чэмпіянат Беларусі па валейболе завершаны без вызначэння пераможцаў

Чэмпіянат Беларусі па валейболе завершаны без вызначэння пераможцаў
Фота з архiва

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Выканаўчага камітэта Беларускай федэрацыі валейбола было прынята рашэнне аб датэрміновым спыненні чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх і жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны акаўнт БФВ у сацсетках.

Такое рашэнне прынята пасля кансультацыі з міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком у мэтах процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса.

Спаборніцтвы завершацца без вызначэння пераможцаў і прызёраў у бягучым сезоне. Пытанне аб тым, якія каманды і ў якіх еўракубкавых турнірах будуць прадстаўляць Беларусь, будзе вырашана пазней, сумесна з Еўрапейскай канфедэрацыяй валейбола.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі