Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Feb 2016

Чатыры гасцініцы плануецца адкрыць у Мінску ў 2016 годзе

4 лютага, Мінск /Хрысціна Рашанок - БЕЛТА/. Чатыры гасцініцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў бягучым годзе ў Мінску, паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта атэлі такіх знакамітых сетак, як Hilton і Marriott, гасцініца на вул. Кастрычніцкай. Яшчэ адна гасцініца з'явіцца каля аквапарка", - сказаў Андрэй Шорац.

На сёння ў сталіцы налічваецца 47 гасцініц і 9 хостэлаў з нумарным фондам 5,5 тыс. на 10 тыс. месц. Адносна 2012 года нумарны фонд атэляў Мінска павялічыўся больш як у два разы. Паводле ацэнак спецыялістаў, гасцініцы горада могуць прыняць і размясціць да 1,2 млн турыстаў у год.

Доля нумарнога фонду 26 класіфікаваных сталічных гасцініц з гарантаваным сэрвісам і высокім узроўнем камфортнасці складае 74 працэнты. У тым ліку катэгорыю "пяць зорак" маюць тры гасцініцы (7 працэнтаў), "чатыры зоркі" - чатыры (17 працэнтаў), "тры зоркі" - 14 атэляў (39 працэнтаў) і "дзве зоркі" - пяць (11 працэнтаў). Не класіфікавана 21 гасцініца, або 26 працэнтаў ад агульнага нумарнога фонду. Колькасць брэндавых атэляў цяпер невялікая - Crowne Plaza і Renaissance.

Больш як 60 працэнтаў пастаяльцаў мінскіх гасцініц - замежныя грамадзяне. Часцей за іншых у атэлях сталіцы спыняюцца расіяне (больш як 50 працэнтаў ад агульнай колькасці замежных гасцей).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі