Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2015

Чацвёртае выданне Чырвонай кнігі Беларусі будзе апублікавана ў 2015 годзе

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёртае выданне Чырвонай кнігі Беларусі будзе выдадзена ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміла сёння ў час падагульняючай калегіі Мінпрыроды першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук мы перагледзелі спісы рэдкіх відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, што ўключаюцца ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, чацвёртае выданне якой будзе апублікавана ў бягучым годзе", - сказала яна.

Ія Малкіна адзначыла, што даныя маніторынгу жывёльнага і расліннага свету даюць магчымасць канстатаваць адсутнасць адмоўнай дынамікі колькасці рэдкіх відаў.

Акрамя таго, у 2014 годзе супрацоўнікі Мінпрыроды вялі актыўную работу па захаванні зубра, колькасць якога дасягнула 1134 асобіны. Для прадаўжэння сістэмнай работы па захаванні гэтага віду ўрад распрацаваў і зацвердзіў план мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2015-2019 гады.

Чырвоная кніга Беларусі - афіцыйнае выданне, што змяшчае анатаваны спіс рэдкіх відаў і відаў (падвідаў) дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. Яна была заснавана ў 1979 годзе. Першае выданне выйшла ў 1981 годзе, другое - у 1993, трэцяе выданне выйшла ў двух тамах: "Жывёлы" (2004) і "Расліны" (2005).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі