Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2017

Частку еўравізійнай візіткі NAVIBAND здымуць у Мірскім замку і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Група NAVIBAND – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-201731 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частку еўравізійнай візіткі групы NAVIBAND здымуць у Мірскім замку і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, здымкі візіткі афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на буйнейшым песенным форуме пройдуць 1 красавіка.

У гэтым годзе здымкі візітак удзельнікаў праходзяць у два этапы. Упершыню ў практыцы здымак візітак для міжнароднага конкурсу песні Еўрапейскі вяшчальны саюз прапанаваў частку відэакартак здымаць кожнай тэлекампаніі з 43 краін - удзельніц "Еўрабачання-2017", а другую частку арганізатары здымуць у маі, калі дэлегацыі ўсіх краін прыбудуць у Кіеў. Галоўная тэма візітак - шчырыя эмоцыі артыстаў, якія і будуць у цэнтры ўвагі.

"Упершыню самі тэлекампаніі рыхтуюць частку візіткі канкурсантаў, таму мы пастараемся максімальна адлюстраваць выдатныя мясціны Беларусі - ад Нацыянальнай бібліятэкі да Мірскага замка. Плануем зняць дастатковую колькасць відэаматэрыялу, каб у арганізатараў міжнароднага конкурсу быў выбар, і яны маглі паспяхова інтэграваць нашу візітку ў шоу грандыёзнага песеннага форуму. Удзельнікі групы NAVIBAND у кадры будуць займацца любімымі хобі: пракоцяцца на скейтбордах, арганізуюць пікнік на прыродзе і, вядома ж, спяюць", - падзяліўся творчай задумай рэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Юрый Ярошык.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе з 9 па 13 мая ў Кіеве. Група NAVIBAND выступіць 11 мая ў другой частцы другога паўфіналу.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі