Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Dec 2015

"Чароўныя падарункі" чакаюць наведвальнікаў палаца Румянцавых і Паскевічаў

10 снежня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Выстаўка сувеніраў і навагодніх падарункаў ручной работы "Чароўныя падарункі" адкрываецца сёння ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведаміла БЕЛТА дырэктар палацавага музея Аксана Торапава.

У экспазіцыі прысутнічаюць выключна вырабы ручной работы, падрыхтаваныя членамі клуба рамеснікаў "Чароўныя падарункі", які аб'ядноўвае 38 чалавек з усіх куткоў вобласці. "У абсалютнай большасці гэта прыгожыя эксклюзіўныя рэчы. На нашу думку, сабраныя разам яны створаць у музеі асаблівую пераднавагоднюю атмасферу. Няхай гэта будзе агульны падарунак да свята ўсім наведвальнікам палаца", - сказала яна.

Выстаўленыя работы - на любы густ і ўзрост. Аматараў handmade (зробленага ўручную) парадуюць упрыгажэнні з бісеру, камянёў, скуры, футра. Тут можна будзе ўбачыць паштоўкі, выкананыя ў тэхніцы "скрапбукінг"(дэкарыравання і захоўвання памятных фатаграфій), прадметы інтэр'ера, упрыгожаныя дэкупажам, керамічныя вырабы, інтэр'ерныя і гульнявыя лялькі, цацкі, аўтарскае мыла, разныя свечкі, яркія дэкаратыўныя дрэвы невялікіх памераў. Акрамя прадстаўнікоў сучасных відаў творчасці, гамяльчан і гасцей горада пастараюцца здзівіць майстры, якія займаюцца традыцыйнымі рамёствамі: ганчарствам, гарбарнай справай, стварэннем лукаў і стрэл, ткацтвам, вышыўкай.

Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць асалоду ад разнастайнасці самых незвычайных, карысных у гаспадарцы і проста прыгожых рэчаў, але і набыць іх для сябе і сваіх блізкіх, парадаваўшы такім незвычайным падарункам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі