У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2018

Буйнейшыя еўрапейскія кінашколы прымуць удзел у "Лістападзе"

Буйнейшыя еўрапейскія кінашколы прымуць удзел у

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйнейшыя еўрапейскія кінашколы прымуць удзел у конкурснай праграме XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведаміла журналістам дырэктар праграм неігравога кіно форуму Ірына Дзям'янава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты раз у конкурсе нацыянальных кінашкол фестывалю прымуць удзел 13 буйнейшых еўрапейскіх кінематаграфічных навучальных устаноў. Сярод іх знакамітая пражская FAMU, мадрыдская школа кіно і аўдыявізуальных мастацтваў ECAM, мабільная кінашкола DocNomads, якая працуе ў Бельгіі, Партугаліі і Венгрыі. У гэтым годзе конкурс кінашкол мы задумалі як вялікі майстар-клас і студэнцкую тусоўку, таму што ў кіно вялікую каштоўнасць маюць прафесійныя сувязі, напрацаваныя ў студэнцкія гады. Важна, каб маладыя людзі, у першую чаргу студэнты кінематаграфічных ВНУ, знаёміліся, размаўлялі і вучыліся адзін у аднаго", - сказала Ірына Дзям'янава.

У час конкурсу нацыянальных кінашкол пакажуць дыпломныя работы і стужкі студэнтаў малодшых курсаў. "Адкрые конкурс па традыцыі беларуская работа, у гэтым годзе - студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алёны Буяковай "Адзін дзень з жыцця Алеся і Алесі". Мы спадзяёмся, што гэты конкурс будзе не толькі цікавым, але і карысным", - падкрэсліла дырэктар праграм неігравога кіно.

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў беларускай сталіцы з 2 па 9 лістапада пад слоганам "Пазнаваючы белы свет" і будзе прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай. Асноўнымі пляцоўкамі форуму ў гэтым годзе стануць кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Масква", "Беларусь", Falcon Club Буцік Кіно і Музей гісторыі беларускага кіно. Адкрые фестываль стужка польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага "Халодная вайна".

Заснавальнікі кінафестывалю - Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс