Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Чэр 2023

"Будзе вельмі цікава!" На галоўны канцэрт свята "Купалле" ў Александрыі прададзены ўсе білеты


Фота з архiва

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На галоўны канцэрт свята "Купалле" ў Александрыі Шклоўскага раёна прададзены ўсе білеты. Двухгадзінная музычна-забаўляльная праграма збярэ 3 тыс. гледачоў, расказалі арганізатары ў Доме прэсы ў час прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, перадае БЕЛТА.

Галоўны канцэрт пад назвай "Будзе вельмі цікава!" пачнецца ў 21.30 на вялікай сцэнічнай пляцоўцы і пройдзе ў фармаце народнага музычнага рынга паміж аграгарадкамі Копысь і Александрыя. Галоўнымі апанентамі на творчым вечары стануць традыцыйныя камедыйныя персанажы Дзед і Баба, якіх увасобяць на сцэне папулярны акцёр і тэлевядучы Уладзімір Варанкоў і заслужаная артыстка Беларусі Вольга Няфёдава. У час канцэрта яны будуць высвятляць, жыхары якога населенага пункта больш творчыя і музычныя. А вырашаць жартоўную спрэчку давядзецца гледачам.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірыны Дрыга, суправаджаць канцэртную праграму таксама будуць папулярныя тэлевядучыя Кацярына Цішкевіч і Павел Лазовік. На сцэне выступяць зоркі беларускай эстрады: Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Правалінскі, Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Алена Ланская, Жанэт, Руслан Аляхно і іншыя. У спісе выканаўцаў - беларускія групы і ансамблі, у тым ліку "Аўра", "Верасы" і "Беларусы". Сваю творчасць гледачам таксама падораць маладыя салісты, эстрадныя і оперныя артысты, харэаграфічныя калектывы, музыканты-інструменталісты, пераможцы тэлепраектаў і культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі".

Акрамя таго, у праграму ўвайшлі жартоўныя і камедыйныя нумары, спартыўныя выступленні, ігра на незвычайных народных інструментах, элементы ўсходняга каларыту. Арганізатары абяцаюць, што многіх артыстаў публіка ўбачыць з нечаканага боку або ў незвычайным амплуа. У спісе зорных гасцей - саліст групы "Зямляне" Сяргей Скачкоў, спявачка Зара, народная артыстка Расіі Надзея Кадышава. Завершыцца музычнае шоу святочным феерверкам. 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі