Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Sep 2019

Будаўнічая выстаўка "Будпрагрэс-2019" адкрываецца ў Мінску

Будаўнічая выстаўка

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогадовы будаўнічы форум - Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Будпрагрэс-2019" - адкрываецца ў Мінску, ён прадоўжыцца па 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

У футбольным манежы і на адкрытай пляцоўцы размесціцца экспазіцыя, прысвечаная новым будаўнічым прадуктам, сучасным тэхналогіям, абсталяванню. Свае навінкі прадставяць больш як 150 вядучых будаўнічых кампаній з Беларусі, Польшчы, Кітая, Літвы, Бельгіі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Тэматычнае напаўненне экспазіцыі ахоплівае практычна ўсе напрамкі будаўніцтва, праектавання, дызайну, добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый. Амаль 30 удзельнікаў прадэманструюць буйна- і малагабарытную будаўнічую і дарожную тэхніку.

Неад'емнай часткай выстаўкі стане праграма дзелавых мерапрыемстваў, якая зацікавіць усіх, хто звязаны з будаўніцтвам, архітэктурай і дызайнам, вытворчасцю і продажам абсталявання, інжынерных сістэм, матэрыялаў і раслін для афармлення і дэкору.

У ліку айчынных кампаній, якія прымаюць удзел у выстаўцы, ААТ "Бярозабудматэрыялы", РУВП "Граніт", ДП "Кіруючая кампанія холдынга "БЦК", ААТ "Завод керамзітавага гравію г.Новалукомль", ААТ "Рэчыцкі метызны завод", ААТ "Шклозавод "Нёман", ААТ "Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат", ААТ "Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў", ААТ "Радашковіцкі керамічны завод", ААТ "МАЗ - кіруючая кампанія холдынга "БелаўтаМАЗ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі