Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Крс 2016

Брэст прымае міжнародны турнір па водным пола

7 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння стартуе міжнародны турнір па водным пола, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (ЦАР) па водных відах спорту Вікторыя Астахава.

У спаборніцтвах прымуць удзел юнакі 2001-2002 гадоў нараджэння з Брэста, Гомеля, Віцебска, Мінска і сталіцы Малдовы Кішынёва. Каманды згуляюць паміж сабой па схеме "кожны з кожным". Водныя баталіі пройдуць у 25-метровым басейне. За залатыя медалі будуць змагацца дружыны, якія атрымалі больш за ўсё перамог над сапернікамі. Фінал турніру адбудзецца 10 красавіка ў чашы 50-метровага басейна.

Паназіраць за гульнямі аматары спорту могуць бясплатна. Дарэчы, спаборніцтвы з'яўляюцца адным з этапаў падрыхтоўкі да рэспубліканскай спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якія 3-7 мая пройдуць у Брэсце.

Воднае пола ў Беларусі не самы папулярны від спорту. Тым не менш, ён мае даўнюю гісторыю. У Брэсце воднае пола пачало развівацца з 1986 года. З адкрыццём у горадзе ў 2010 годзе Палаца водных відаў спорту ўзровень падрыхтоўкі спартсменаў прыкметна вырас. Так, выхаванцы ЦАРа (1999-2000 гадоў нараджэння) нядаўна перамаглі сваіх равеснікаў з іншых рэгіёнаў у Алімпійскіх днях моладзі. Таксама юныя брастаўчане ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Беларусі па водным пола, дзе нараўне змагаюцца з камандамі Віцебскай, Гомельскай абласцей, зборнай Літвы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі