Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліп 2018

Брэндавыя фестывалі абласцей Беларусі будуць прадстаўлены на "Купаллі" ў Александрыі

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэндавыя фестывалі абласцей Беларусі будуць прадстаўлены на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое пройдзе 7-8 ліпеня на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кансультант аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Іна Мардусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік Мінкультуры расказала, што ў Год малой радзімы вобласці прадставяць на свяце "Купалле" не толькі праграмы творчых калектываў і работы майстроў, але і фестывалі, якія адлюстроўваюць мясцовыя традыцыі.

Выстаўка-кірмаш, якая разгорнецца ў час свята, будзе мець назву "Купальскія дзівосы" і складацца са стылізаваных вуліц, размешчаных паралельна Дняпру. Тут будуць прадстаўлены творчыя калектывы і работы майстроў краін - удзельніц свята, самой Беларусі. Асобная вуліца будзе адведзена пад тэматычную экспазіцыю і прэзентацыю рэгіянальных фестываляў і свят-брэндаў раёнаў Магілёўскай вобласці.

За тэматычнымі вуліцамі будзе маладзёжная пляцоўка, дзе ўпершыню пройдзе выстаўка аграэкатурызму Беларусі "Адпачывайце ў вёсцы!", а таксама абласны этап рэспубліканскага праекта "Уладар вёскі", фестываль фарбаў, прэзентацыя Магілёва як маладзёжнай сталіцы Беларусі. "У гэтым годзе з'явяцца новыя пляцоўкі, такія як "Кірмашовыя забавы", тут будуць прадстаўлены гандлёвыя рады, будзе працаваць парк атракцыёнаў, адкрыта зона актыўнага адпачынку, інтэрактыўныя пляцоўкі па стральбе з лука, бадмінтоне, біятлоне, гімнастыцы, лёгкай атлетыцы", - адзначыла Іна Мардусевіч. Запланаваны конкурс на лепшы мужчынскі, жаночы і роставы касцюмы.

Чакаецца, што на свяце "Купалле" ў Александрыі будзе задзейнічана больш за 1,5 тыс. артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы. Асноўным мерапрыемствам свята стане тэатралізаваны паказ на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "Малая радзіма", у якім прымуць удзел папулярныя айчынныя і замежныя выканаўцы: Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Сяргей Трафімаў (Расія), ВІА "Сіняя птушка", народны артыст Украінскай ССР Мікалай Гнацюк, народная артыстка Украіны Таісія Павалій, Вікторыя Кахана і іншыя. Завершыцца галоўны паказ маляўнічым феерверкам і маладзёжнай дыскатэкай. У канцэрце бардаўскай песні "Малая зямля - Вялiкая Радзiма" прымуць удзел музыканты і барды з Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны.

Першае свята "Купалле" адбылося ў 2010 годзе. Ідэю праводзіць фестываль у Александрыі тады падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі