Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліс 2017

Брастаўчанка Вольга Грыбоўская прадставіць Беларусь на конкурсе Miss Supranational

Брастаўчанка Вольга Грыбоўская прадставіць Беларусь на конкурсе Miss Supranational27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брастаўчанка Вольга Грыбоўская прадставіць Беларусь на конкурсе Miss Supranational, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

У такіх спаборніцтвах 23-гадовая жыхарка горада над Бугам не навічок. У 2015 годзе дзяўчына ўвайшла ў топ-10 на міжнародным конкурсе прыгажосці ў Малайзіі. Паводле яе прызнання, дапамог вопыт работы фотамадэллю. З 16 гадоў Вольга Грыбоўская здымаецца для fashion-праектаў у Беларусі і за мяжой. Пасля паспяховага старту дзяўчына вырашыла паспрабаваць свае сілы ў конкурсе "Міс Беларусь-2016" і стала фіналісткай, абышоўшы больш за 400 прыгажунь з усёй краіны. Вольга лічыць, што ў любым конкурсе прыгажосці аднаго толькі знешняга выгляду мала. Трэба быць выхаванай, адукаванай, дасціпнай. Нягледзячы на тое, што дзяўчына з'яўляецца запатрабаванай мадэллю, яна не ўяўляе сябе без юрыспрудэнцыі. Вольга Грыбоўская скончыла юрыдычны факультэт БДУ і працуе ў адным з вядучых футбольных клубаў Беларусі. У яе за плячамі ёсць і другая вышэйшая адукацыя - лагіст-эканаміст.

Падрыхтоўкай Вольгі Грыбоўскай да Miss Supranational 2017 займалася Нацыянальная школа прыгажосці.

Беларуска разам з іншымі ўдзельніцамі пачала ўжо рэпетыцыі шоу, запісы візітак і інтэрв'ю з членамі журы.

Дапамагчы перамагчы Вользе Грыбоўскай можа кожны - для гэтага трэба прагаласаваць за Беларусь у анлайн-дадатку Vodi. Адразу 5 дзяўчын, якія набралі найбольшую колькасць лайкаў, трапяць у топ-25 Miss Supranational 2017.

Беларускія прыгажуні ўжо атрымлівалі ганаровыя тытулы на конкурсе Miss Supranational. Так, у 2012 годзе карону заваявала Кацярына Бурая.

Miss Supranational уваходзіць у пяцёрку самых прэстыжных і папулярных конкурсаў прыгажосці. Аўдыторыя гледачоў тэлешоу складае больш за 120 дзяржаў. У гэтым годзе карона знойдзе сваю ўладальніцу 1 снежня ў польскім горадзе Крыніца-Здруй. На яе будуць прэтэндаваць 67 дзяўчын з розных краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі