Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Май 2014

Больш за 50 відаў дамашняга сыру прадставяць на фестывалі народных промыслаў у Слаўгарадзе

21 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Больш за 50 відаў дамашняга сыру прадставяць на трэцім фестывалі народных промыслаў "Гаспадарчы сыр", які пройдзе ў горадзе Слаўгарад (Магілёўская вобласць) 24 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Галоўным складальнікам кулінарнага свята стане дэгустацыя і продаж шырокага асартыменту дамашніх сыроў, вырабленых мясцовымі сыраварамі. Усяго будзе прапанавана больш за 50 відаў дамашняга сыру на любы густ: цвёрдыя і мяккія, плаўленыя і тварожныя, сулугуні і брынза, сырніца і сырныя аладкі, салодкія і салёныя, з рознымі прыправамі і напаўняльнікамі. "Дамашнія сыры, прыгатаваныя з каровінага і казінага малака, маюць традыцыйны смак і нязменную якасць, а адсутнасць фарбавальнікаў, араматызатараў і кансервантаў робяць іх незаменным прадуктам дзіцячага і дыетычнага харчавання", - адзначылі субяседнікі.

У праграме фестывалю таксама майстар-класы народных умельцаў, выстаўка сельскіх падворкаў і аграсядзіб, канцэртна-гульнявая праграма, бяспройгрышная латарэя. Таксама ўсіх удзельнікаў чакае смачная ежа, прыгатаваная з выкарыстаннем сыру, розныя конкурсы, акцыі і сюрпрызы.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць мясцовы фонд развіцця сельскіх тэрыторый "Адраджэнне-Агра" сумесна са Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі