Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Врс 2025

Больш за 240 беларускіх спартсменаў выступяць на ІІІ Гульнях краін СНД у Азербайджане

Больш за 240 беларускіх спартсменаў выступяць на ІІІ Гульнях краін СНД у Азербайджане
Фота azerbaijan2025.com

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы склад беларускай дэлегацыі на ІІІ Гульні краін СНД, якія пройдуць у Азербайджане з 28 верасня па 8 кастрычніка 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нашу краіну прадставіць 241 атлет у 21 спартыўнай дысцыпліне. Беларусы прымуць удзел у спаборніцтвах па бадмінтоне (8 чалавек), баскетболе 3х3 (8), боксе (21), грэка-рымскай (10), вольнай (10) і жаночай барацьбе (8), валейболе (28), мастацкай гімнастыцы (9), акадэмічным веславанні (4), веславанні на байдарках і каноэ (7), дзюдо (16), каратэ (11), плаванні (13), скачках на батуце (8), самба (8), стральбе з лука (6), кулявой стральбе (8), тхэквандо (13), настольным тэнісе (6), фехтаванні (16) і футболе (23).

Міжнародны мультыспартыўны форум збярэ маладых атлетаў ва ўзросце да 23 гадоў. У скачках на батуце выступяць усе лідары нацыянальнай каманды, уключаючы двухразовага алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча і медалістку Гульняў-2024 Віялету Бардзілоўскую. З улікам трэнераў, суддзяў, медыцынскага персаналу і членаў федэрацый у Азербайджан адправяцца 367 чалавек. Кіраўніком дэлегацыі стане намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля.

Спаборніцтвы пройдуць у сямі гарадах: Гянджы, Еўлах, Мінгечаур, Габала, Шэкі, Гёйгёль і Ханкэнды. Усяго ўдзельнікі форуму разыграюць 246 камплектаў медалёў у 23 дысцыплінах. Без беларускага ўдзелу абыдуцца толькі стэндавая стральба і чаўган (мясцовы варыянт коннага пола). На I Гульнях краін СНД у Казані ў 2021 годзе нашы спартсмены ўзялі 69 узнагарод (9-31-29). На дамашнім старце два гады таму беларусы заваявалі 236 медалёў (48-78-110).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі