Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2017

Больш за 2 тыс. палатак змогуць размясціцца на тэрыторыі "Вялікай бард-рыбалкі"

11 ліпеня, Быхаўскі раён /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Дзесяць пляцовак пад палатачныя лагеры, палатачны хостэл і кемп-стаянку вызначаны для гасцей VIII Міжнароднага музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка", якое пройдзе 28-30 ліпеня ў п. Грудзічына Быхаўскага раёна. Аб гэтым 11 ліпеня паведамілі на выязным пасяджэнні аргкамітэта свята ў Быхаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З улікам штогод растучай колькасці гасцей і ўдзельнікаў творчага праекта, які стаў папулярным у Беларусі і за яе межамі, у гэтым годзе прадугледжана больш пляцовак, дзе змогуць размясціцца госці. Такім чынам, на тэрыторыі свята змогуць размясціцца больш за 2 тыс. палатак і больш за 1 тыс. машын. На кожнай пляцоўцы будуць абсталяваны па адным вогнішчы для традыцыйных пасядзелак і нефармальных стасункаў "Гітара па крузе", арганізаваны падвоз вады і дроў. Тут жа будуць устаноўлены туалеты і рукамыйнікі.

Для тых, хто не хоча везці з сабой палаткі, спальнікі, займацца ўстаноўкай лагера, як і ў мінулым годзе, у самым сэрцы свята разгорнецца палатачны хостэл "Фальварак Сонца" больш як на 100 месц. Да паслуг пражываючых устаноўленая палатка (з разліку два чалавекі ў адной), камплект дыванкоў, спальнікаў, абсталяванае пад навесам месца для прыёму ежы, вогнішча, мангалы і да т.п. Кошт пражывання ў хостэле за адну ноч з чалавека складзе Br10, а за две ночы - усяго Br15.

За адзін кіламетр ад канцэртнай пляцоўкі на беразе Чыгірынскага вадасховішча будзе разгорнута кемп-стаянка для караванераў, якую арганізуе грамадскае аб'яднанне "Беларускі клуб караванераў і аўтатурыстаў. "Паводле аператыўнай інфармацыі, ужо зарэгістравалася 25 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Для размяшчэння толькі ўдзельнікаў свята, а гэта больш за 100 артыстаў і музыкантаў з дзесяці краін, забраніраваны два турыстычныя комплексы і дзве аграсядзібы. Гасцям будзе таксама прадастаўлена магчымасць пракату рознага турыстычнага інвентару, веласіпедаў, байдарак, лодак, катамаранаў, турыстычных лазняў, арганізавана работа спартыўных пляцовак і турыстычнага экстрым-гарадка, а таксама ўпершыню плануецца арганізаваць прагулачныя туры на Востраў любові на яхце.

Як заўсёды на "Вялікай бард-рыбалцы" будзе гучаць музыка і песні да світання. Хедлайнерамі праекта ў гэтым годзе стануць легенда аўтарскай песні Юлій Кім, вядомы паэт і драматург Юрый Рашанцаў з Расіі, тэатр песні "Мерхавім" з Ізраіля, шансанье з Літвы Вігантас Казлаўскас і папулярны беларускі выканаўца Дзмітрый Вайцюшкевіч.

Свята стартавала ў 2010 годзе. За гэты час яно ператварылася ў яркую і неардынарную культурную падзею ў Магілёўскай вобласці, аб якой ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Гэта цудоўная магчымасць адпачыць з сям'ёй на маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча і атрымаць асалоду ад разнажанравай музыкі. Штогод мерапрыемства збірае больш як 3 тыс. гасцей і ўдзельнікаў з розных краін.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і Быхаўскі райвыканкам, творчае аб'яднанне "Сваё асяроддзе" і грамадскі Савет па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці. Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магатэкс", афіцыйны партнёр - ААТ "Белшына". Генеральны інфармацыйны партнёр - УП "БелТА".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі