Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Стд 2017

Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва ў Мінску

Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва ў Мінску30 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва, якая 30 студзеня адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прымеркавана да 38-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. "Перамога Ісламскай рэвалюцыі дала магчымасць краіне развівацца больш актыўна і дэманстраваць свету новыя дасягненні ва ўсіх сферах. Сярод поспехаў - дасягненні ядзернай энергетыкі, аўтамабілебудавання, нанатэхналогій, фармацэўтыкі, медыцыны, а таксама культуры", - сказаў кіраўнік культурнага прадстаўніцтва пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдалмаджыд Шафаі. Ісламская рэвалюцыя прывяла да новай ступені развіцця мастацтва. Можна сказаць, што мастацтва Ірана з'яўляецца ўнікальным у свеце і прадстаўлена сусветна вядомымі дзеячамі культуры, творы якіх сталі сусветнымі шэдэўрамі.

Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва ў МінскуНа выстаўцы дэманструюцца творы ткацтва, каліграфіі, мініяцюры, жывапісу, керамікі, драўлянай скульптуры. Усе работы яскрава адлюстроўваюць багацце нацыянальных іранскіх традыцый і высокі прафесіяналізм майстроў. Сеед Абдалмаджыд Шафаі сказаў, што мэта гэтага мерапрыемства - адлюстраваць нацыянальныя традыцыі Ірана, азнаёміць з імі беларусаў. У ходзе цырымоніі адкрыцця выстаўкі іранскія майстры правялі майстар-клас, у час якога можна было даведацца аб некаторых тонкасцях ткацтва дываноў, жывапісу і каліграфіі.

Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва ў МінскуСтаршыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца акцэнтаваў увагу на вялікім укладзе Ірана ў сусветную скарбніцу культуры і мастацтва. Такія імёны, як Хаям, Фірдаўсі, Рудакі, Саадзі і многія іншыя, добра вядомы ва ўсім свеце.

Намеснік старшыні Беларускага фонду міру Тадэвуш Стружэцкі падкрэсліў, што вялікая колькасць гледачоў, якія сабраліся на адкрыцці іранскай выстаўкі, сведчыць аб вялікай цікавасці беларусаў да культуры гэтай краіны.

Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва ў МінскуМастацтва - адна з галоўных характарыстык персідскай цывілізацыі. У іранскім мастацтве выкарыстоўваюцца ўсе матэрыялы - воўна ператвараецца ў маляўнічыя дываны, метал становіцца шэдэўрам малюнка і чаканкі, дрэва падкрэслівае прыгажосць сюжэта. Цудоўныя пачуцці дорыць знаёмства з жывапісам і каліграфіяй.

Іранская выстаўка арганізавана культурным прадстаўніцтвам пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску, Домам дружбы іранцаў у Беларусі пры ўзаемадзеянні з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтва і Міністэрствам культуры. Выстаўка прадоўжыцца па 13 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі