Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2015

Больш як 400 удзельнікаў з 20 краін запрошаны на Х Беларускі міжнародны медыяфорум

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 400 удзельнікаў з 20 краін запрошаны на Х Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучага: спадчына Вялікай Перамогі", які пройдзе ў Мінску 7-10 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Да ўдзелу ў медыяфоруме запрошаны кіраўнікі СМІ, выдатныя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

Беларускі міжнародны медыяфорум традыцыйна выступае пляцоўкай для абмену думкамі і выпрацоўкі новых ідэй, прадастаўляе магчымасць кансалідацыі намаганняў міжнароднай прэс-супольнасці, экспертаў розных галін ведаў у паглыбленні партнёрства, удасканаленні міждзяржаўных інтэграцыйных працэсаў, стварэнні агульнай гуманітарнай прасторы СНД.

Сёлетні форум праводзіцца ў кантэксце знакавай для постсавецкай прасторы і ўсяго свету юбілейнай даты - 70-годдзя Вялікай Перамогі, асаблівай міратворчай ролі Беларусі ва ўмовах складанай геапалітычнай сітуацыі. Яго галоўная задача - сцвярджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, якая праводзіць адкрытую і сумленную палітыку, адстойвае прынцыпы добрасуседства, міру і ўзаемаразумення. Важна таксама акцэнтаваць грамадскую ўвагу на пытаннях захавання гістарычнай памяці, кансалідацыі экспертна-медыйнай супольнасці ў процістаянні сучасным выклікам і пагрозам.

Асноўныя мерапрыемствы медыяфоруму - пленарнае пасяджэнне з правядзеннем тэматычных панэльных дыскусій, Летняя школа журналістыкі з правядзеннем майстар-класаў вядучых замежных і беларускіх журналістаў, праект "Беларусь непакораная" з наведваннем Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", мемарыяльнага комплексу "Хатынь" (9-10 чэрвеня).

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД, пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага, Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі