Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2016

Больш як 100 навучэнцаў і студэнтаў узнагароджаны па выніках конкурсу WorldSkills Belarus-2016

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 100 лепшых маладых рабочых, навучэнцаў і студэнтаў, якія прадэманстравалі свае навыкі на ІІ Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus-2016, былі ўзнагароджаны 19 мая на цырымоніі закрыцця конкурсу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў, уручаючы ўзнагароды пераможцам, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, "галоўны вынік конкурсу - гэта тая каласальная цікавасць гледачоў да працы цырульнікаў, кандытараў, сталяроў, майстроў-аўтарамонтнікаў, плітачнікаў, муляраў, робататэхнікаў, якую выклікаў конкурс і падрыхтоўка да яго".

Сярод рэгіёнаў першае месца па колькасці дыпломаў заняла сталіца - 36 узнагарод прынясуць у свае ўстановы адукацыі і прадпрыемствы пераможцы.

Спаборніцтвы прайшлі ў Футбольным манежы, дзе разгарнуліся спецыялізаваныя майстэрні. У студзені-сакавіку ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшлі абласныя конкурсы прафесійнага майстэрства. На манежы ў конкурснай праграме выступалі больш як 280 маладых людзей з устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама маладыя рабочыя прадпрыемстваў. Яны прадэманстравалі свае ўменні ў 33 кампетэнцыях (прафесіях) у галіне прамысловасці і будаўніцтва, паслуг і тэхналогіі моды, ІТ і транспартных тэхналогій. Да кампетэнцый першага конкурсу, які праводзіўся ў 2014 годзе, дабавіліся 11 новых.

Акрамя беларускіх канкурсантаў у нацыянальным чэмпіянаце прынялі ўдзел прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Украіны, Фінляндыі, Швейцарыі, Рэспублікі Карэя. Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі больш як 280 суддзяў, сярод якіх акрэдытаваныя эксперты WorldSkills International. Ганаровым госцем конкурсу стаў прэзідэнт WorldSkills International (WSI) Cайман Бартлі.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу будзе сфарміравана нацыянальная зборная, якая 14-19 кастрычніка 2017 года прадставіць Беларусь на 44-м міжнародным чэмпіянаце WorldSkills Competition у Абу-Дабі (ААЭ).

Упершыню ў час чэмпіянату прайшоў і рэспубліканскі конкурс сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі JuniorSkills Belarus. Спаборніцтвы праводзіліся для школьнікаў ва ўзросце 10-17 гадоў. З гэтага года спаборніцтвы сярод юніёраў уключаны ў агульную праграму чэмпіянату. Для школьнікаў былі арганізаваны майстар-класы і інтэрактыўныя прафарыентацыйныя пляцоўкі "Усе грані прафесіі".

WorldSkills - гэта міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне прэстыжу рабочых прафесій. У ім удзельнічаюць 76 краін, уключаючы Германію, Францыю, Кітай, Рэспубліку Карэя, ЗША, Канаду, Бразілію, Расію. На сёння гэта вельмі вядомае ў свеце і буйное ў сваёй сферы спаборніцтва - "Алімпіяда рабочых рук", у якім прымаюць удзел кваліфікаваныя рабочыя, студэнты і навучэнцы ва ўзросце да 22 гадоў, а таксама прафесіяналы, спецыялісты, майстры вытворчага навучання і педагогі - у якасці экспертаў, якія ацэньваюць выкананне задання.

Беларусь упершыню прыняла ўдзел у міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills Competition у 2015 годзе ў Бразіліі. Рэспубліканская каманда выступала ў 15 кампетэнцыях і прывезла 2 медалі ("Цырульніцкае мастацтва" і "Дызайн адзення").

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі