Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Aug 2016

Больш як 100 музеяў прымуць удзел у форуме "Музеі Беларусі" ў Магілёве

17 жніўня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Больш як 100 музеяў прымуць удзел у ІІІ Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі", які пройдзе ў пачатку кастрычніка ў Магілёве. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам, падводзячы вынікі пашыранай нарады па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У маючым адбыцца форуме прымуць удзел 95 дзяржаўных і ведамасных музеяў, 17 грамадскіх і 9 школьных. "Гэта падзея - адна з важнейшых у культурным жыцці краіны. У Магілёве збяруцца музейныя работнікі і спецыялісты ў галіне музеялогіі і музейных тэхналогій. Тут будуць абмяркоўвацца актуальныя праблемы музейнай дзейнасці і вызначаны перспектыўныя напрамкі развіцця музейнай справы. У якасці гасцей на форум запрошаны эксперты з Расіі, Літвы, Польшчы і іншых краін. А ўзначаліць у гэтым годзе журы конкурснай праграмы дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава", - сказаў намеснік міністра.

Музеі краіны прадставяць у асноўнай экспазіцыі форуму, якая разгорнецца ў спартыўным комплексе "Алімпіец", свае выстаўкі і новыя праекты, прэзентуюць сучасныя інтэрактыўныя і лічбавыя тэхналогіі. Не выпадкова за аснову выбраны і дэвіз форуму "Разбураючы стэрэатыпы, пераадольваючы кансерватызм". "Музеі Беларусі за апошнія гады далёка рушылі наперад у сваім развіцці, адбылася мадэрнізацыя не толькі экспазіцый, але і псіхалогіі супрацоўнікаў. Нашы ўстановы культуры больш сталі працаваць са спажыўцамі не толькі ў сваіх сценах, але і за іх межамі, прымяняючы сучасныя тэхналогіі, рэалізуючы крэатыўныя праекты. Гэта садзейнічае павышэнню фінансавай эфектыўнасці іх дзейнасці. У сферы культуры менавіта музеі сёння зарабляюць асноўную долю пазабюджэтных сродкаў", - адзначыў Васіль Чэрнік.

Асобна будзе выдзелена тэрыторыя дзелавой праграмы форуму, на якой у фармаце круглага стала пройдуць лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і майстар-класы з удзелам вядомых прафесіяналаў у сферы музеялогіі і музейнай дзейнасці. Такім чынам, форум прадаставіць унікальную магчымасць для беларускай музейнай грамадскасці правесці шэраг прафесійных сустрэч і абмяняцца вопытам. Тут будзе працаваць і спецыяльная тэхнічная пляцоўка, на якой кампаніі, што працуюць у сферы музейных індустрый, прадставяць сваю прадукцыю.

Магіляўчане таксама рыхтуюць для гасцей форуму маштабную экскурсійную і канцэртную праграму. У дні правядзення мерапрыемства перад спартыўным комплексам "Алімпіец" разгорне работу Горад майстроў. Па выніках форуму будуць вызначаны лепшыя музейныя ўстановы краіны ў конкурснай праграме па намінацыях. Лепшых музейных работнікаў і калектывы ўзнагародзяць спецыяльнымі прэміямі.

Сёння на нарадзе зацверджаны праект канцэпцыі і асноўных мерапрыемстваў форуму, яго сімволіка, вырашаны шэраг арганізацыйных пытанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі