Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Oct 2016

Больш як 100 карцін рускага жывапісу XIX-XX стагоддзяў прадставіць выстава ў Мастацкім музеі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 100 твораў рускага жывапісу XIX-XX стагоддзяў вядомых майстроў прадставіць выстава са збору расійскага калекцыянера Аляксандра Валадчынскага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Выстава "Рускі жывапіс XIX-XX стагоддзяў" будзе экспанавацца з 5 кастрычніка гэтага года па 6 лютага 2017-га. Гледачы змогуць убачыць работы такіх майстроў, як Васіль Пяроў, Іван Айвазоўскі, Ілья Рэпін, Ісаак Левітан, Віктар Васняцоў, Канстанцін і Уладзімір Макоўскія, Аляксандр Бенуа, Мсціслаў Дабужынскі, Натан Альтман і інш. Сярод работ - аўтарскія варыянты знакамітых твораў, у тым ліку "Бярозавы гай" Архіпа Куінджы, "Міраж у стэпе" Паўла Кузняцова, "У акне" Барыса Кустодзіева.

Ёсць у калекцыі і творы жывапісцаў, якія належалі да аб'яднання "Блакітная ружа": Мікалая Сапунова, Паўла Кузняцова, Мартыроса Сар'яна, Артура Фанвізіна, а таксама работы ўдзельнікаў таварыства мастакоў "Бубновы валет". Немалое месца займаюць у калекцыі Валадчынскага творы майстроў, так ці інакш звязаных з роднай для яго Беларуссю, дзе нарадзіліся Апалінарый Гараўскі і Рыгор Баброўскі, Вітольд Бялыніцкі-Біруля і Станіслаў Жукоўскі.

Збор Аляксандра Валадчынскага будзе цікавы і шырокаму колу аматараў мастацтва, і спецыялістам у галіне жывапісу. У калекцыі прадстаўлены творы бытавога жанру другой палавіны XIX стагоддзя, рускі пейзаж, карціны перадзвіжнікаў і рускіх імпрэсіяністаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі