Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Крс 2015

Богаслужэнні на праваслаўны Вялікдзень 11 і 12 красавіка адбудуцца ў 40 праваслаўных храмах Мінска

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Богаслужэнні на праваслаўны Вялікдзень 11 і 12 красавіка адначасова адбудуцца ў 40 праваслаўных храмах і прыходах Мінска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

У час правядзення рэлігійнага свята сталічныя міліцыянеры будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Асноўная ўвага будзе сканцэнтравана на ахове грамадскага парадку ў месцах масавага скопішча людзей, а таксама забеспячэнні дарожнай бяспекі на пад'ездах да храмаў.

Акрамя таго, як паведамілі ў МНС Беларусі, напярэдадні велікодных богаслужэнняў ратавальнікі правялі маніторынг пажарнай бяспекі прыходаў і храмаў і прылеглых да іх тэрыторый. Была дасканала праверана спраўнасць сродкаў сувязі, проціпажарнай абароны і пажаратушэння, стан эвакуацыйных выхадаў. Таксама работнікі МНС правялі падрабязныя інструктажы са свяшчэннаслужыцелямі і работнікамі рэлігійных арганізацый аб дзеяннях на выпадак узнікнення пажару, аварый, іншай надзвычайнай сітуацыі.

Па выніках падрыхтоўкі да правядзення праваслаўнага Вялікадня ратавальнікі праінфармавалі аб праблемных пытаннях у забеспячэнні пажарнай бяспекі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама пракуратуру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі