У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Сак 2015

Білеты на сольнік Лепса і канцэрт адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску" лідзіруюць па продажах і броні

26 сакавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Білеты на сольны канцэрт Рыгора Лепса і ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" лідзіруюць па колькасці продажаў і браніраванні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў касах ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск".

Рэалізацыя білетаў на фестывальныя канцэрты ў касах горада пачалася 20 сакавіка, а з 23-га яны паступілі ў інтэрнэт-продаж. Традыцыйна найбольшым попытам карыстаецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю, а таксама ў гэтым годзе ў лідарах сольнік Рыгора Лепса - занята ўжо больш за 70 працэнтаў залы, але ў асноўным месцы забраніраваны. Рэалізавана пакуль 15 працэнтаў білетаў. Акрамя таго, з першых дзён продажаў актыўныя паклоннікі творчасці групы "Бі-2" і Валерыя Меладзэ.

"Цяпер ужо можна гаварыць аб большай запатрабаванасці электронных білетаў, чым у мінулым годзе. Вельмі шмат броні па безнаяўным разліку ад арганізацый, іншагародніх гасцей з Беларусі, Смаленска, Вялікіх Лук і гэтак далей. Цікава, што найбольш хутка разыходзяцца дарагія і самыя танныя білеты (у далёкіх сектарах амфітэатра). Дыяпазон цэн вар'іруецца ад Br100 тыс. на другі дзень фіналу конкурсу маладых выканаўцаў і канцэрт "Парад усмешак" да Br1650 тыс. - на адкрыццё фестывалю", - дадалі ў касах установы.

У цэлым жа рэалізацыя білетаў на праекты XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе ажыццяўляцца ў тры этапы. У першы, які ідзе цяпер, уключаны канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю, два дні фіналу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015", сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Валерыя Меладзэ, Алены Ваенгі, Валерыі, Ірыны Алегравай, групы "Бі-2".

Другі этап стартуе 15 красавіка, калі можна будзе купіць білеты яшчэ на 8 канцэртаў у Летнім амфітэатры. І ў трэці этап (канец красавіка - пачатак мая) будуць уключаны праграмы астатніх фестывальных пляцовак: тэатральных, канцэртнай залы "Віцебск", абласной філармоніі і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс