Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Врс 2017

Бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 52 тыс. турыстаў

Бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 52 тыс. турыстаў25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 52 тыс. турыстаў, заявіў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"52 тыс. турыстаў прыехалі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме з моманту яго ўвядзення", - адзначыў Міхаіл Партной. Ён паведаміў, што цяпер разглядаецца пытанне аб павелічэнні тэрміну бязвізавага знаходжання ў Беларусі - пакуль ідзе размова аб 10 сутках.

Таксама, паводле слоў намесніка міністра, прапрацоўваюцца магчымасці распаўсюдзіць бязвіз на ўезд не толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. "На чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе людзі ехалі не толькі праз аэрапорт. Па гэтым шляху і ідзём. Павелічэнне тэрміну да 10 дзён на 90 працэнтаў прапрацавана. Па лагістыцы - праз якія пункты пропуску - пакуль не магу сказаць. Па бязвізы мы рухаемся наперад паспяхова, але асцярожна", - рэзюмаваў намеснік міністра.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі