Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Чэр 2020

БГК імя Мяшкова трапіў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў

БГК імя Мяшкова трапіў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў
Мікіта Вайлупаў пасля забітага мяча. Фота з архіва

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская гандбольная федэрацыя (ЕГФ) вызначыла ўсе каманды, якія выступяць на групавым этапе новага сезона Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У лік 16 удзельнікаў асноўнага этапу галоўнага кантынентальнага клубнага турніру ўвайшоў і чэмпіён Беларусі Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова.

Акрамя брастаўчан там выступяць два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі "Кіль" і "Фленсбург", а таксама іспанская "Барселона", дацкі "Ольбарг", венгерскія "Веспрэм" і "Пік" з Сегеда, харвацкі "Заграб", французскія "Пары Сен-Жэрмен" і "Нант", нарвежскі "Эльверум", славенскі "Цэле", партугальскі "Порту", паўночнамакедонскі "Вардар" са Скоп'е, польскі "Віве" з Кельцэ, у якім гуляюць беларускія гандбалісты Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш, і ўкраінскі "Матор" з Запарожжа з беларусамі Барысам Пухоўскім, Максімам Бабічавым, Іванам Марозам і Вячаславам Боханам у складзе.

Жараб'ёўка групавога этапу новага сезона гандбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе 1 ліпеня ў Вене.

У бягучым сезоне Лігі чэмпіёнаў прайшоў толькі групавы этап. Потым у сакавіку ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ЕГФ прыняла рашэнне не праводзіць матчы 1/8 і 1/4 фіналу, а завяршыць сезон "Фіналам чатырох", у якім выступяць па дзве лепшыя каманды з дзвюх папярэдніх груп - "Барселона", "Пары Сен-Жэрмен", "Кіль" і "Веспрэм". Плануецца, што вырашальны этап чэмпіёнскай Лігі пройдзе 28-29 снежня ў нямецкім Кёльне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі