Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2018

Б'ёрндален на Алімпіядзе ў Пхёнчхане будзе часткай зборнай Беларусі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвежскі біятланіст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален будзе часткай зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым спартсмен расказаў у інтэрв'ю выданню VG, паведамляе БЕЛТА.

Спартсмен прызнаўся, што яму было няпроста прыняць той факт, што Гульні ў Пхёнчхане пройдуць без яго. Справіцца з расчараваннем дапамаглі жонка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы Дар'я Домрачава і дачка. У канцы студзеня спартсмены адправяцца ў Пхёнчхан, дзе Уле-Эйнар Б'ёрндален "будзе часткай зборнай Беларусі", адзначае VG.

Сама Дар'я Домрачава ў адным з інтэрв'ю падкрэслівала, што падтрымка мужа ў ходзе Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане будзе вельмі важная для яе. Спартсменка расказала, што яны плануюць трэніравацца разам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс