Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2017

Белтэлерадыёкампанія здыме частку еўравізійнай візіткі для NAVIBAND

Белтэлерадыёкампанія здыме частку еўравізійнай візіткі для NAVIBAND14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія здыме частку еўравізійнай візіткі для групы NAVIBAND, якая з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе ў здымках візітак прымуць удзел тэлекампаніі ўсіх краін конкурсу. Другую іх частку арганізатары здымуць у маі, калі дэлегацыі прыбудуць у Кіеў. Галоўная тэма візітак - шчырыя эмоцыі артыстаў, якія і будуць у цэнтры ўвагі.

Такое рашэнне прынята на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін - удзельніц конкурсу "Еўрабачанне", якая праходзіць 13-14 сакавіка ў сталіцы Украіны. У Кіеве знаходзіцца таксама беларуская дэлегацыя. На сустрэчы яна прадаставіла арганізатарам увесь пакет матэрыялаў, неабходны для ўдзелу афіцыйнага прадстаўніка Беларусі ў міжнародным конкурсе.

У сваю чаргу арганізатары прадставілі ўдзельнікам сустрэчы канцэпцыю шоу і макет сцэны, а таксама падрыхтавалі экскурсію па Міжнародным выставачным цэнтры - месцы правядзення конкурсу.

Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі правялі перагаворы з тэхнічнымі службамі па пытаннях пастаноўкі нумара, абмеркавалі з кіраўнікамі дэлегацый краін другога паўфіналу, у якім выступаюць беларускія артысты, праграму ўзаемнага прамаціравання.

Фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў Кіеве 13 мая, паўфіналы - 9 і 11 мая. Група NAVIBAND выступіць у другой частцы другога паўфіналу. Разам з беларускімі канкурсантамі за выхад у фінал будуць змагацца выканаўцы з Македоніі, Мальты, Нідэрландаў, Сербіі, Даніі, Расіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Ірландыі, Швейцарыі, Эстоніі, Ізраіля, Балгарыі, Сан-Марына, Літвы, Харватыі, Нарвегіі.

Украіна будзе прымаць у сябе конкурс другі раз. У "Еўрабачанні-2017" удзельнічаюць 43 краіны.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс