Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2015

Белтэлерадыёкампанія пачынае прымаць заяўкі для ўдзелу ў нацыянальным адборы "Еўрабачання-2016"

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачынаецца прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, якая выступае арганізатарам адбору.

Да ўдзелу ў адборы ў якасці выканаўцы песні дапускаюцца грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якім на дату падачы заяўкі аб удзеле споўнілася 16 гадоў.

У праекце можа ўдзельнічаць песня (музыка і (або) тэкст), якая не была камерцыйна рэалізавана: распаўсюджана праз інтэрнэт, на якіх-небудзь носьбітах (аўдыякасеты, кампакт-дыскі, міні-дыскі і інш.) пры дапамозе продажу або іншым спосабам, перададзена ў радыё- або тэлевізійны эфір, а таксама выканана публічна да 1 верасня 2015 года. Максімальная працягласць песні - тры мінуты.

Для ўдзелу трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, Белтэлерадыёкампанія, з паметкай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2016". Апошні дзень прыёму заявак - 21 лістапада 2015 года.

Праект праводзіцца ў два этапы: праслухоўванне ўдзельнікаў і фінал. Да 2 снежня прафесійнае журы правядзе праслухоўванне ўдзельнікаў і вызначыць не больш за 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. Па вопыце мінулага года, у час правядзення праслухоўвання будзе ажыццяўляцца анлайн-трансляцыя на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Фінал праекта адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры.

Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы праз тэлефоннае і СМС-галасаванне ў час трансляцыі фінальнага шоу.

Пераможца праекта становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні-2016" у Швецыі.

Арганізацыю нацыянальнага адбору "Еўрабачання-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем і правіламі конкурсу, устаноўленымі ЕВС. Палажэнне аб правядзенні адбору размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга tvr.by ў раздзеле "Праекты".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі