15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва запускае праект "Традыцыі суверэннай Беларусі", прымеркаваны да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Фундамент дзяржаўнасці - гэта традыцыі і звычаі нацыі. Незалежная Беларусь здолела не толькі захаваць, але і стварыць новыя самабытныя традыцыі, якія сталі арганічнай часткай беларускага грамадства. Яны заснаваны на патрыятызме, справядлівасці, працавітасці, павазе да гістарычнай і культурнай памяці, талерантнасці і міралюбнасці нашага народа.
З багатай спадчыны ў праекце прадстаўлены 25 беларускіх традыцый, якія найбольш поўна адлюстроўваюць беражлівае стаўленне да здабыткаў продкаў і нашу сучаснасць, што дае магчымасць смела глядзець у заўтрашні дзень.