Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2015

Белдзяржцырк плануе правесці дзіцячы фестываль цыркавога мастацтва

5 лютага, Мінск /Ганна Сушкова - БЕЛТА/. Белдзяржцырк плануе правесці дзіцячы фестываль цыркавога мастацтва. Аб гэтым сёння журналістам заявіў дырэктар Белдзяржцырка Уладзімір Шабан у час прэс-снедання, прысвечанага паспяховаму выступленню беларускіх артыстаў на міжнародным фестывалі "Залаты Карл-2015", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ідэя правядзення дзіцячага фестывалю цыркавога мастацтва належыць мастацкаму кіраўніку Белдзяржцырка Вітаўтасу Грыгалюнасу. Рэалізаваць яе плануюць восенню.

Як адзначыў Уладзімір Шабан, гэта мерапрыемства стане рэпетыцыяй іншага буйнога фестывалю, які пройдзе ў Беларусі. "Так, мы рыхтуем фестываль. Але спачатку хочам паглядзець рэзерв - выступленні дзіцячых самадзейных цыркавых студый, якіх налічваецца прыкладна 14 па рэспубліцы", - падкрэсліў дырэктар.

Таксама ён адзначыў, што ў арганізацыі рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў важны вопыт. У прыклад Уладзімір Шабан прывёў сваю калегу - дырэктара Рыжскага цырка Лаліту Ліпінску, якая дастойна арганізавала "Залаты Карл-2015". "Яна мэтр у гэтых справах. Да гэтага месяц не спала і ў час фестывалю працавала пяць сутак на знос. Гэта патрабуе самааддачы, улічваючы, што штат невялікі", - адзначыў Уладзімір Шабан.

Паводле яго слоў, у Белдзяржцырка ў гэтым плане больш магчымасцей. "Мы маем багатую базу, вялікі штат артыстаў, магчымасці - рэпетыцыйны манеж, асноўны, зменныя манежы", - рэзюмаваў дырэктар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі