Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2019

Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic

Белавежская пушча ўвайшла ў топ мясцін для падарожжаў у 2020 годзе ад National Geographic

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 мясцін для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic. Такая інфармацыя размешчана на сайце тэлеканала, паведамляе БЕЛТА.

Выданне прапануе турыстам наведаць адзін з апошніх захаваных куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс. Асаблівую цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і млекакормячых. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні-кастрычніку.

Таксама ў топ-25 самых цікавых мясцін на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, "сіні маршрут" у Венгрыі, горад-музей Тэльч у Чэхіі, Мадленскія астравы ў Канадзе, Форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расіі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі