Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Лют 2017

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй Еўропы

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй Еўропы6 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй Еўропы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт нацыянальнага парку.

Рэйтынг выдатных мясцін, якія абавязкова трэба наведаць, апублікавала аўтарытэтнае брытанскае выданне The Telegraph. Разам з Талінам, Рыгай, Санкт-Пецярбургам, біясферным запаведнікам "Дэльта Дуная" і іншымі турыстычнымі напрамкамі спіс топавых мясцін папоўніў і беларускі нацыянальны парк. У рэйтынгу ў яго 18-я пазыцыя.

Сёння Белавежская пушча - гэта самы вялікі з захаваных фрагментаў старажытнага лесу ў Еўропе, адзначае выданне. "На яе тэрыторыі тысячы відаў раслін, птушак і жывёл. У тым ліку тыя, якіх ужо не сустрэнеш у іншых мясцінах, напрыклад, зубра або чорнага бусла", - апісвае ўнікальнасць помніка прыроды брытанскі таблоід.

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй ЕўропыРашэннем ЮНЕСКА ў 1992 годзе найбольш захаваны ўчастак высокаўзроставых насаджэнняў Нацыянальнага парку ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. Белавежская пушча стала першым аб'ектам на тэрыторыі былога СССР, удастоеным такога высокага звання. Праз год, у 1993-м, Белавежская пушча атрымала статус біясфернага запаведніка, а ў канцы 1997 года Савет Еўропы ўзнагародзіў яе Еўрапейскім дыпломам як адну з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце. У 2012 годзе Камітэт міністраў Савета Еўропы прадоўжыў дзеянне дыплома на 5 гадоў (да 2018 года).

У 2013 годзе нацыянальны парк "Белавежская пушча" стаў партнёрам Еўрапейскай сеткі PAN Parks і быў удастоены "Дыплома Дзікіх тэрыторый" (Wilderness Diploma). З 2014 года Белавежская пушча па абодва бакі граніцы з'яўляецца трансгранічным аб'ектам Сусветнай спадчыны пад агульнай назвай Biaіowieїa Forest.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі