Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2025

Беларусы заваявалі тры медалі Еўразійскага Кубка па скачках у ваду

Беларусы заваявалі тры медалі Еўразійскага Кубка па скачках у ваду
Фота з архiва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды IV Кубка Еўразійскіх краін па скачках у ваду, які завяршыўся ў Южна-Сахалінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах прынялі скакуны з шасці краін: Беларусі, Расіі, Аргенціны, Арменіі, Кубы і Эквадора. Усяго спартсмены разыгралі восем камплектаў медалёў - у сольных і сінхронных скачках з 3-метровага трампліна і 10-метровай вышкі сярод мужчын і жанчын. Прадстаўнікі нашай каманды заваявалі адну сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды. У сінхронных скачках з трампліна другое месца занялі Яўген Кандратовіч і Мацвей Лупека, які таксама стаў трэцім у асабістым турніры. Яшчэ адну бронзу ў сінхронных скачках з вышкі выйгралі Аляксандр Каласкоў і Сяргей Малашонак. Усе залатыя медалі IV Кубка Еўразійскіх краін дасталіся расіянам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі