Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Врс 2016

Беларусы атрымалі першую перамогу ў кваліфікацыі Еўрабаскета-2017

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісты атрымалі першую вікторыю ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2017, адолеўшы партугальцаў з лікам 72:62, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

7 верасня на пляцоўцы мінскага Палаца спорту падапечныя Аляксандра Круцікава з першых жа секунд гульні ўзялі руль кіравання ў свае рукі, і часам іх перавага набліжалася да 20 ачкоў. Аднак у трэцяй чвэрці партугальскія баскетбалісты вярнуліся ў гульню і перад заключнай дзесяцімінуткай уступалі ўсяго 9 балаў. У вырашальныя моманты чацвёртай чвэрці гаспадары не далі магчымасці сапернікам дагнаць сябе. У выніку - перамога зборнай Беларусі з лікам 72:62 (23:14, 18:11, 11:18, 20:19). У складзе беларускай дружыны лепшым быў цэнтравы Арцём Парахоўскі, у актыве якога 16 ачкоў і 10 падбораў пад шчытамі.

У стартавым паядынку кваліфікацыйнай групы D беларусы прайгралі ў Таліне камандзе Эстоніі - 62:81, а потым у Мінску ўступілі палякам з лікам 79:97.

Свой наступны паядынак зборная Беларусі правядзе 10 верасня ў мінскім Палацы спорту супраць эстонцаў. Два заключныя матчы адборачнага турніру беларусы згуляюць на выездзе: 14 верасня - у Польшчы, 17 верасня - у Партугаліі.

Па выніках групавога раўнда пуцёўкі ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўрабаскета-2017 атрымаюць 7 пераможцаў адборачных груп, а таксама 4 лепшыя каманды з тых, хто заняў другія месцы. Без адбору пропускі ў фінальны этап кантынентальнага першынства атрымалі яго гаспадары - зборныя Фінляндыі, Турцыі, Румыніі і Ізраіля, а таксама каманды Іспаніі, Літвы, Сербіі, Харватыі, Францыі, Грэцыі, Італіі, Чэхіі, Латвіі. Фінальны этап пройдзе з 31 жніўня па 17 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі