Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Aug 2015

Беларускія ваенныя занялі другое месца на міжнародным конкурсе "Воін Садружнасці" ў Казахстане

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Узброеных Сіл Беларусі заняла другое месца на міжнародным конкурсе "Воін Садружнасці", які завяршыўся ў Казахстане. Аб гэтым гаворыцца на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Казахстана, паведамляе БЕЛТА.

Абсалютнымі пераможцамі ў гэтым спаборніцтве ваеннага майстэрства сталі ваеннаслужачыя арміі Казахстана. На трэцім месцы спынілася каманда Расіі.

Фінал VII Міжнароднога конкурсу ваенна-прафесійнага майстэртва ваеннаслужачых армій "Воін Садружнасці" праходзіў 16-20 жніўня ў Казахстане. Каманду Узброеных Сіл Беларусі прадставілі чатыры кандыдаты (у тым ліку адна дзяўчына). У фінале беларускім ваеннаслужачым давялося спаборнічаць за званне лепшых у конкурсах "Прафесіянал", "Снайпер", "Атлет", "Эрудыт" і "Кавалер" ("Спадарыня").

Конкурс "Воін Садружнасці" праводзіцца на базе Узброеных Сіл дзяржаў - удзельніц СНД штогод. У гэтым годзе ў ім прымалі ўдзел ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі