Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Снж 2016

Беларускія тэлегледачы ўбачаць фінал конкурсу "Міс свету" 19 снежня

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гледачы ўбачаць фінал конкурсу "Міс свету-2016", у якім прымае ўдзел беларуская прыгажуня Паліна Барадачова, у вячэрнім тэлеэфіры канала АНТ 19 снежня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар тэлеканала Юлія Дубоўская.

Прэстыжны конкурс "Міс свету" праходзіць у Вашынгтоне (ЗША), і фінал яго адбудзецца 18 снежня. З-за розніцы ў часе ў беларускім тэлеэфіры трансляцыя спаборніцтва прыгажунь выйдзе крыху пазней.

Уладальніца тытула "Міс Беларусь-2016" Паліна Барадачова будзе сапернічаць за карону каралевы прыгажосці яшчэ са 116 канкурсанткамі - прадстаўніцамі розных кантынентаў.

23-гадовая прыгажуня з Беларусі - студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (факультэт англійскай мовы).

Паліна для трохтыднёвага знаходжання ў Вашынгтоне, дзе падрыхтавана спецыяльная праграма з дабрачыннымі мерапрыемствамі для канкурсантак, узяла з сабой багаж з 15 сукенкамі. Гэта вячэрнія і кактэйльныя сукенкі, дзелавыя і нацыянальныя касцюмы, наяўнасць іх неабходна для ўдзелу ў шматлікіх мерапрыемствах.

Сваімі ўражаннямі беларуская прыгажуня дзеліцца на старонках у сацсетках, а таксама на сайце тэлеканала АНТ.

Прадстаўніцы Беларусі неаднаразова ўдзельнічалі ў конкурсах "Міс свету". З 2000 года прыгажуні спрабуюць дабіцца поспеху, аднак ярка зарэкамендаваць сябе пакуль не змаглі. Больш за ўсё першых прыгажунь свету жыве ў Венесуэле. Гэты тытул венесуэлкі атрымлівалі шэсць разоў. Фінал "Міс свету" лічыцца адным з самых відовішчных мерапрыемстваў і трансліруецца ў прамым эфіры ў многіх краінах. Карона "Міс свету-2015" належыць іспанцы Мірэі Лалагуне.

Конкурс "Міс свету" лічыцца самым прэстыжным афіцыйным міжнародным конкурсам прыгажосці. Упершыню ён быў арганізаваны ў 1951 годзе ў Лондане спецыялістам па рэкламе Эрыкам Морлі. Удзельніцамі конкурсу сталі 30 дзяўчат з пяці краін, якія дэфіліравалі на сцэне ў бікіні. Перамогу ў першым конкурсе атрымала 21-гадовая міс Швецыі. У якасці прыза пераможца атрымала тысячу фунтаў. Мерапрыемства мела поспех. Пасля гэтага Эрык Морлі і яго жонка Джулія зарэгістравалі фірму, сусветныя конкурсы прыгажосці сталі праводзіцца штогод і трансліравацца тэлеканалам Бі-бі-сі. Эрык Морлі ўзначальваў аргкамітэт конкурсу да сваёй смерці ў 2000 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі