Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліп 2017

Беларускія спартсмены на Балтыйскіх гульнях у Брэсце заваявалі 130 залатых медалёў

Балтыйскія юнацкія гульні ў Брэсце10 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены на Х Балтыйскіх юнацкіх гульнях у Брэсце заваявалі 130 залатых медалёў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Віктар Селівонік.

У юбілейным турніры прынялі ўдзел 1289 прадстаўнікоў з васьмі краін. На спартыўных арэнах горада над Бугам было разыграна 186 камплектаў узнагарод. Беларускія спартсмены заваявалі 258 медалёў, у тым ліку ў скарбонцы зборнай 130 залатых узнагарод. У цэлым за каманду Беларусі выступілі 380 юнакоў і дзяўчат. "Спаборніцтвы дапамаглі наладзіць сувязі паміж нашымі і замежнымі спартсменамі. Маладыя людзі змаглі ацаніць сваё майстэрства, абмяняцца вопытам", - адзначыў Віктар Селівонік.

Брэст прымаў Балтыйскія юнацкія гульні з 7 па 9 ліпеня. За ўзнагароды змагаліся 11 каманд з Расіі, Беларусі, Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Швецыі. Спаборніцтвы прайшлі па 16 відах спорту.

Балтыйскія юнацкія гульні ў БрэсцеБалтыйскія гульні праводзяцца раз у два гады. Па рашэнні арганізацыйнага камітэта ў 2019 годзе турнір прыме Швецыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі