Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Сак 2017

Беларускія пяціборцы перамаглі ў змешанай эстафеце на этапе КС у Каіры

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадстаўнікі сучаснага пяцібор'я Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік перамаглі ў змешанай эстафеце на другім этапе Кубка свету ў Каіры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках першага віду праграмы - фехтавання - Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік набралі 247 балаў і ўпэўнена займалі першае месца. Паспяхова склалася для беларусаў плаванне і канкур, што дало ім магчымасць выйсці першымі на старт у камбінаваным відзе (стральба і крос). У выніку свайго лідарства яны не ўпусцілі, набраўшы 1431 ачко. Другое месца занялі брытанцы Майлз Пілэйдж і Джаана Мюір - 1403 ачкі.

Узнагароджанне пераможцаў праводзіў кіраўнік Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я Клаус Шорман. Ён адзначыў моцную школу гэтага віду спорту ў Беларусі, якая ўваходзіць у лік лепшых у свеце.

"Выступленне ў эстафеце з самага пачатку атрымалася ўдачным. Разам з Кірылам былі сур'ёзна настроены, а галоўнае было адпрацаваць усё да канца", - расказала пасля ўзнагароджання Ірына Прасянцова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі