Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2019

Беларускія грацыі заваявалі 3 бронзы на этапе КС па мастацкай гімнастыцы ў Італіі

Беларускія грацыі заваявалі 3 бронзы на этапе КС па мастацкай гімнастыцы ў Італіі
Кацярына Галкіна. Фота арганізатараў спаборніцтваў

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі адзначаны трыма ўзнагародамі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся 7 красавіка ў італьянскім Пезара, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы з абручом, беларуская грацыя Кацярына Галкіна ўзнялася на трэцюю прыступку п'едэстала гонару з рэзультатам 21,200 бала. Залаты медаль заваявала расіянка Арына Аверына (22,500 ачка), сярэбраны - яе сястра Дзіна Аверына (22,400 бала).

У практыкаванні з булавамі беларуска Аліна Гарнасько атрымала бронзавую ўзнагароду.Суддзі ацанілі яе праграму на 20,600 бала. Першае месца ў расіянкі Дзіны Аверынай (22,400 бала), другое - італьянкі Аляксандры Аджырджыкулезэ (20,950 ачкі).

Яшчэ адзін бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла Аліна Гарнасько ў выступленні са стужкай (18,800 бала). На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў гэтай дысцыпліне ўзнімалася расіянка Дзіна Аверына (20,600 бала), на другой пазіцыі спынілася балгарская грацыя Катрын Тасева (19,000 бала).

У час II Еўрапейскіх гульняў спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы пройдуць 22 і 23 чэрвеня ў "Мінск-Арэне". Спартсменкі разыграюць 8 камплектаў узнагарод у камандных і індывідуальных практыкаваннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі