Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Oct 2015

Беларускія гімнасткі занялі трэцяе месца на Aeon cup-2015 у Японіі

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гімнасткі Меліціна Станюта, Арына Шарапа і Юлія Ісачанка занялі трэцяе месца ў камандных спаборніцтвах на прэстыжным міжнародным турніры Aeon cup-2015 у Токіа, які таксама называюць неафіцыйным клубным чэмпіянатам свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія грацыі Меліціна Станюта, Арына Шарапа і Юлія Ісачанка, якія выступалі ў камандзе фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама", па выніках пяці відаў праграмы набралі 200,862 бала. Другое месца занялі ўкраінскія гімнасткі Ганна Рызатдзінава, Вікторыя Мазур, Алена Дзьячэнка, якія прадстаўлялі "Школу Ірыны Дзяругінай" - 201,146 бала. Пераможцам у камандным першынстве стаў расійскі "Газпрам", колеры якога абаранялі Маргарыта Мамун, Аляксандра Салдатава і Аліна Ярмолава - 214,462 бала.

У індывідуальным мнагабор'і першае месца ў Маргарыты Мамун - 74,682 бала, сярэбраны прызёр - Ганна Рызатдзінава - 73,616 бала, бронзавы медаль выйграла Аляксандра Салдатава - 72,882 бала. Беларуска Меліціна Станюта спынілася за крок ад п'едэстала, на чацвёртым месцы, - 72,448 бала.

Турнір Aeon cup праводзіцца ў сталіцы Японіі з 1992 года і з'яўляецца апошнім буйным міжнародным стартам бягучага сезона.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі