Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Dec 2015

Беларускія гледачы шоу "Канструктар" убачаць атракцыён з гепардамі

21 снежня, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Беларускія гледачы цыркавога шоу "Канструктар" Вялікага Маскоўскага цырка ўбачаць атракцыён з гепардамі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла дрэсіроўшчык, адна з галоўных актрыс шоу Дар'я Касцюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цыркавым паказе прымуць удзел гепарды, коні, мядзведзь, кенгуру, папугаі, сабакі. Гледачы ўбачаць ілюзіяністаў, клоўнаў, паветраных гімнастаў, эквілібрыстаў з аднаколавымі веласіпедамі, канатаходцаў.

У шоу будуць задзейнічаны вялікія светлавыя дэкарацыі вагой некалькі тон, 15-метровая ёлка, а таксама будзе сабраны адзін з самых вялікіх на постсавецкай прасторы цацачны канструктар. Гледачы ўбачаць унікальны трук, які нядаўна быў прэзентаваны ў Монтэ-Карла - трайное сальта-мартале.

"Канструктар" - фэнтэзі-гісторыя, якая акунае гледача ў свет сучаснай моладзі. Але гэта не зусім тэатральная пастаноўка, а навагодняя казка з удзелам галоўнай асобы - Дзеда Мароза. Праект уключае у сябе шмат цыркавых трукаў.

Паводле слоў Дар'і Касцюк, цыркавы паказ не мае меж як для артыстаў, так і для гледачоў усіх узростаў. У ім няма мудрагелістай драматургіі, зразумелай толькі дарослым.

Напярэдадні шоу "Канструктар" пройдуць розныя акцыі. Ужо 5 тыс. дзяцей з сацыяльных прытулкаў і дзіцячых дамоў атрымалі ў падарунак балеты на паказы. Яшчэ адной акцыяй стане ўстанаўленне флага шоу на вяршыні беларускімі альпіністамі. Прыемным сюпрызам для дзяцей да 12 гадоў стане кандытарскі падарунак ад арганізатараў мерапрыемства.

Цыркавое шоу "Канструктар" гледачы змогуць убачыць з 24 па 27 снежня ў "Мінск-Арэне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі