Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2016

Беларускія біятланісты занялі дзясятае месца ў эстафеце на юніёрскім чэмпіянаце свету

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісты (U-21) занялі дзясятае месца ў эстафеце 4х7,5 км на юніёрскім чэмпіянаце свету, які завяршыўся ў Румыніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда ў складзе Уладзіслава Мядзюхі, Ігара Карпюка, Станіслава Мацюка і Рамана Малухі дапусціла адзін промах і выкарыстала 11 дадатковых патронаў на стрэльбішчы. Час беларусаў - 1 гадз 31 мін 04,9 сек. Пераможцамі гонкі сталі расійскія біятланісты, якія выкарысталі ўсяго два дадатковыя патроны на 12 агнявых рубяжах, - 1 гадз 23 мін 56,7 сек (0 промахаў + 2 дадатковыя патроны). Другое месца ў зборнай Германіі - 1 гадз 25 мін 56,3 сек (0+4). Трэцімі фініш перасеклі біятланісты Чэхіі - 1 гадз 27 мін 02,5 сек (0+6).

Сярод жанчын (U-21) у эстафеце 3х6 км мацнейшымі былі нарвежкі - 55 мін 26,3 сек. Другое месца заняла каманда Швецыі, трэцяе - аўстрыйкі. Зборная Беларусі ў складзе Дзінары Алімбекавай, Настассі Сялец і Яўгеніі Якаўлевай завяршыла гонку 14-й - 1 гадз 3 мін 58,4 сек (7+14).

Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне для беларускай зборнай завяршыўся без узнагарод. Год таму аналагічны турнір праходзіў у "Раўбічах", дзе гаспадары сусветнага форуму змаглі выйграць дзве залатыя ўзнагароды: у спрынце ў дзяўчат лепшай стала Дар'я Блашко, у эстафеце 3х6 км сярод дзяўчат на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару таксама ўзняліся беларускі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі