Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2017

Беларускія біятланісты правялі якасную падрыхтоўку да алімпійскага сезона

Фота Міністэрства спорту і турызму3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісты правялі якасную падрыхтоўку да алімпійскага сезона. Аб гэтым трэнерскі штаб нацыянальнай каманды расказаў у час сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Васілём Жарко ў спарткомплексе "Раўбічы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Віцэ-прэм'ера цікавілі дэталі падрыхтоўкі адной з вядучых каманд у зімовых відах спорту да важнага сезона 2017/2018. Як адзначыў старшы трэнер па развіцці біятлона Юрый Альберс, праблем пры падрыхтоўцы ў міжсезонні не ўзнікла. "Усе пытанні вырашаліся аператыўна, планавыя заданні выкананы ў поўным аб'ёме, засталося толькі на справе паказаць свае майстэрства, упартасць, цярпенне і нацэленасць на поспех", - адзначыў ён.

Адзін з лідараў жаночай зборнай Надзея Скардзіна запэўніла, што настрой ва ўсіх у камандзе баявы, чаканні ад маючых адбыцца стартаў аптымістычныя.

У сустрэчы прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, намеснік міністра спорту, шэф місіі алімпійскай зборнай Беларусі ў Пхёнчхане Аляксандр Баравуля і кіраўніцтва Федэрацыі біятлона.

Першыя старты сезона для беларускіх страляючых лыжнікаў пройдуць у Шушэне, куды яны адправяцца ўжо 4 лістапада, а 23 лістапада тут пройдзе першы этап Кубка IBU.

Лідар каманды Дар'я Домрачава далучыцца да зборнай Беларусі на заключным этапе падрыхтоўкі да сезона ў Нарвегіі.

Кубак свету па біятлоне сезона 2017/2018 стартуе ў шведскім Эстэрсундзе 26 лістапада.

Галоўным стартам для страляючых лыжнікаў стануць зімовыя Алімпійскія гульні, якія з 9 па 25 лютага 2018 года прыме паўднёвакарэйскі Пхёнчхан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі