Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Стд 2015

Беларускія біятланісткі занялі трэцяе месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Оберхофе

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісткі занялі трэцяе месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Беларусі, за якую выступалі Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава, фінішавала трэцяй следам за пераможцамі - камандай Чэхіі і францужанкамі.

На першым этапе Надзея Скардзіна выдатна правяла стральбу, не дапусціўшы ні аднаго промаху. Эстафету Настассі Дубарэзавай яна перадала 4-й, уступаючы лідару 8,2 сек. Сваю частку дыстанцыі Дубарэзава прайшла ў добрым тэмпе, а вось на стрэльбішчы дапусціла 4 промахі і адстала ад лідараў роўна на мінуту. Яшчэ горш склаўся этап у Надзеі Пісаравай, якая "зарабіла" штрафны круг пры стральбе стоячы і, здавалася, страціла надзеі беларусак на прызавое месца. Аднак сваё важкае слова сказала лідар каманды Дар'я Домрачава. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка нібыта не заўважыла больш чым мінутнага адставання і 10 саперніц, якія ішлі наперадзе. Дзякуючы выдатнай скорасці на лыжні і добрай стральбе Дар'я змагла вывесці зборную Беларусі на трэцяе падагульняючае месца.

Эстафета 4х6 км

1. Чэхія - 01:00 16 мін. 56,0 сек.

2. Францыя +8,9 сек.

3. Беларусь +1 мін. 6,8 сек.

Гэта была другая ў гэтым сезоне эстафета ў дам. У першай, якая прайшла ў снежні мінулага года на кубкавым этапе ў аўстрыйскім Хохфільцэне, перамаглі біятланісткі зборнай Германіі, а беларуская каманда фінішавала другой, апярэдзіўшы чэшскіх спартсменак.

У чацвер, 8 студзеня, адбудзецца мужчынская эстафета 4х7,5 км. У Хохфільцэне лепшымі былі расіяне, другое месца ў французаў, трэцімі фінішавалі нарвежцы. Беларускія біятланісты Аляксандр Дарожка, Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Будзіловіч і Юрый Лядаў аказаліся вельмі далёкія ад лідараў.

Акрамя дзвюх эстафет у праграме чарговага кубкавага этапу яшчэ 4 індывідуальныя гонкі. У пятніцу, 9 студзеня, жанчыны выйдуць на старт спрынту на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі, 10 студзеня пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км з чатырма заходамі на стрэльбішча, а ў заключны дзень спаборніцтваў 11 студзеня пройдуць дзве гонкі з масавага старту: у жанчын на 12,5 км і мужчын на 15 км.

Пасля трох праведзеных этапаў у агульным заліку Кубка свету сярод жанчын лідзіруе фінская біятланістка Кайса Мякярайнен - 422 ачкі, на другой пазіцыі ўкраінка Валянціна Семярэнка - 328, а ў лепшай беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай, якая ідзе трэцяй, 306 заліковых балаў. Надзея Скардзіна мае 182 ачкі і займае 15-е месца ў агульным заліку, Надзея Пісарава знаходзіцца на 41-й пазіцыі (54 ачкі), у Настассі Дубарэзавай 48-е месца (36).

У камандным заліку Кубка нацый наперадзе зборная Германіі - 2121 ачко, у беларусак 1961 бал, на трэцім месцы чэшская дружына - 1943 ачкі.

У мужчынскім заліку на першым месцы французскі спартсмен Мартэн Фуркад, які набраў 361 ачко. За ім ідуць расіянін Антон Шыпулін (336) і нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (335). З прадстаўнікоў Беларусі заліковыя балы маюць толькі два спартсмены: Юрый Лядаў знаходзіцца на 63-й пазіцыі (6), а Уладзімір Чапелін займае 67-е месца (2). У Кубку нацый наперадзе каманда Нарвегіі (2228), другое месца ў зборнай Францыі (2136), трэцяе - у расійскіх спартсменаў (2090). Зборная Беларусі мае 1193 ачкі і займае 16-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі