Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Снж 2018

Беларускія біятланісткі занялі 5-е месца ў эстафеце этапу КС

Беларускія біятланісткі занялі 5-е месца ў эстафеце этапу КС

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі заняла пятае месца ў жаночай эстафеце 4х6 км на этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцам першай у сезоне эстафеты стала каманда Італіі ў складзе Лізы Вітоцы, Алексіі Рунгальдзье, Даратэі Вірэр і Федэрыкі Санфіліпа. Італьянскія біятланісткі прайшлі дыстанцыю за 1 гадз 10 мін 58,7 сек (0+3). На другой падагульняючай пазіцыі каманда Швецыі - + 8,4 сек (0+8). Трэцімі фінішавалі спартсменкі Францыі - + 11,8 сек (0+9).

Зборная Беларусі, за якую выступалі алімпійскія чэмпіёнкі-2018 у эстафеце Дзінара Алімбекава і Ірына Крыўко, а таксама Ганна Сола і Ірына Кручынкіна, занялі 5-е месца, адстаўшы ад пераможцаў на 1 мін 13,4 сек (0+4).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі