Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Стд 2016

Беларускія біятланісткі занялі 13-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночай эстафетнай гонкай 4х6 км у нямецкім Рупольдынгу завяршыўся пяты этап Кубка свету па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Беларусі, за якую выступалі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Юркевіч, заняла 13-е месца сярод 22 каманд.

Беларускія спартсменкі мелі выдатныя шанцы трапіць у прызавую тройку - пасля другой стральбы на трэцім этапе Надзея Пісарава пайшла на дыстанцыю лідарам, на 10 сек апярэджваючы ўкраінак. Аднак потым сілы проста пакінулі Надзею, і яна нават хацела сысці з дыстанцыі, але трэнеры прымусілі яе прадоўжыць гонку. У выніку свой этап Пісарава завяршыла 11-й, адстаючы ад лідараў на паўтары мінуты. Дар'я Юркевіч, якая завяршала эстафету, ужо не мела шанцаў дагнаць саперніц. Час беларускай каманды 1 гадз 18 мін 44,2 сек.

Пераможцамі эстафетнай гонкі сталі ўкраінскія біятланісткі, якія паказалі рэзультат 1 гадз 16 мін. 14,2 сек, на 1,2 сек адсталі нямецкія біятланісткі, трэцімі фінішавалі італьянкі, яны прайгралі чэмпіёнкам 43,8 сек.

Наступны кубкавы этап пройдзе з 21 па 24 студзеня ў італьянскім Антхольцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі