Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Mar 2019

Беларускія баксёры заваявалі чатыры бронзы ЧЕ (U-22) ва Уладзікаўказе

Беларускія баксёры заваявалі чатыры бронзы ЧЕ (U-22) ва Уладзікаўказе
Фота boxingbelarus.by

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі чатыры бронзавыя медалі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы (U-22) па боксе, які прайшоў ва Уладзікаўказе 7-18 сакавіка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На папярэдняй стадыі беларуска Дар'я Асмалоўская (вагавая катэгорыя 69 кг) была мацнейшая за спартсменку з Венгрыі Віўен Будаі, але ў паўфінале прайграла больш вопытнай саперніцы з Італіі Анжэле Карыні і выйграла бронзавую ўзнагароду форуму. Таксама на трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняліся яе партнёры па камандзе Яўген Кармільчык (49 кг), Дзмітрый Дзяшкевіч (60 кг) і Аляксандр Радзівонаў (69 кг).

Удзел у маладзёжным чэмпіянаце Еўропы прынялі 240 спартсменаў з 39 краін.

Бокс уваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. У час мультыспартыўнага форуму з 21 па 30 чэрвеня ў сталічным палацы спорту "Уручча" сярод баксёраў будзе разыграна 15 камплектаў медалёў. За ўзнагароды паспаборнічаюць больш за 300 атлетаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі