Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Сак 2015

Беларускія артысты балета на гастролях у Францыі і Бельгіі прадставяць жамчужыны класікі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія артысты балета на гастролях у Францыі і Бельгіі прадставяць жамчужыны класічнага рэпертуару. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Гастролі балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі пройдуць з 20 сакавіка па 4 мая.

Беларускія артысты прадставяць французскай публіцы жамчужыны класічнага рэпертуару - балеты "Лебядзінае возера" і "Спячая прыгажуня" Пятра Чайкоўскага. Усяго адбудзецца 38 паказаў.

Спектаклі пройдуць у буйнейшых гарадах Францыі і Бельгіі, сярод якіх Бардо, Брэст, Лімож, Ліён, Ліль, Мало, Нант, Марсель, Ніца, Арлеан, Страсбург, Тулуза, Льеж, Антверпен, Грэнобль, Метц, Манпелье і інш. У Парыжы выступленні калектыву адбудуцца на сцэне Палаца кангрэсаў.

Вядучыя партыі ў спектаклях выканаюць: народная артыстка Беларусі Вольга Гайко, заслужаныя артысты Марына Вежнавец, Алег Яромкін, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, уладальнікі медаля Францыска Скарыны Людміла Хітрова, Канстанцін Геронік, Юрый Кавалёў і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі