Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Крс 2018

Беларуская кніга прадстаўлена на выстаўцы EurasianBookFair-2018 у Астане

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская кніга прадстаўлена на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы EurasianBookFair-2018, якая адкрылася сёння ў Астане, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Выстаўка праводзіцца трэці раз, і колькасць яе экспанентаў расце. У гэтым годзе ўдзел у EurasianBookFair прымаюць больш за 155 выдавецтваў і кніжных арганізацый з 18 краін свету. У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняла ўдзел дзяржаўны сакратар Казахстана Гульшара Абдыкалікава, якая наведала і беларускую экспазіцыю, дзе ёй прадставілі лепшыя ўзоры кніжнай прадукцыі выдавецтваў.

Беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага кніжнага форуму. На нацыянальным стэндзе "Кнігі Рэспублікі Беларусь" пройдуць прэзентацыі найбольш знакавых праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі