Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Mar 2015

Беларуская федэрацыя баскетбола мае намер развіваць супрацоўніцтва з ФІБА

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ) і першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК), памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў наведаў з афіцыйным візітам штаб-кватэру Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) у Швейцарыі, дзе сустрэўся з прэзідэнтам гэтай арганізацыі Харасіа Мураторэ, генеральным сакратаром Патрыкам Баўманам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетбола.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзмацнення ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, рэалізацыі шэрага сумесных праектаў у Беларусі, садзейнічання ФІБА ў павышэнні прафесійнага ўзроўню трэнерскага і судзейскага корпуса Беларускай федэрацыі баскетбола, пашырэння беларускага прадстаўніцтва ў міжнароднай федэрацыі, а таксама каардынацыі намаганняў па падтрымцы баскетбола для інвалідаў-калясачнікаў. Максім Рыжанкоў адзначыў важнасць і змястоўнасць сустрэчы, а таксама падкрэсліў, што мае намер развіваць тэндэнцыю супрацоўніцтва з ФІБА, якая намецілася апошнім часам.

Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Міжнароднай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў наведаў Музей гісторыі развіцця баскетбола. Кіраўнік БФБ выказаў упэўненасць, што такі музей неабходна стварыць і ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі