Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2015

Беларуская дэлегацыя адправіцца на конкурс песні "Еўрабачанне" 10 мая

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя адправіцца на юбілейны, 60-ы міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015", які адбудзецца ў Вене (Аўстрыя) 10 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Беларусь прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы 12-ы раз. Афіцыйныя прадстаўнікі краіны дуэт Uzari & Maimuna з кампазіцыяй Time выступяць пад нумарам адзінаццаць у першым паўфінале 19 мая. Беларуская каманда ў гэтым годзе складаецца з 21 чалавека. Узначальвае яе намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў.

12 мая Юзары і Маймуна апрабуюць сцэну Венскай гарадской залы (Wiener Stadthalle), дзе правядуць першую індывідуальную рэпетыцыю. 15 мая канкурсанты правядуць другую рэпетыцыю, пасля чаго дадуць прэс-канферэнцыю. Вечарам 17 мая беларускі дуэт разам з іншымі артыстамі прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця конкурсу, якая адбудзецца ў Венскай Ратушы.

У Вену беларуская дэлегацыя вязе прома-прадукцыю: паштоўкі, прэзентацыйныя буклеты, блакноты і майкі. Для паклоннікаў таксама падрыхтаваны пледы з выявай дуэта і ўльтрамодныя электронныя гадзіннікі з засцежкай з флэшкі, на якой запісана інфармацыя аб Юзары і Маймуне.

Юбілейны, 60-ы міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе з 19 па 23 мая пад слоганам "Узводзячы масты" (Building Bridges). У песенным форуме прыме ўдзел рэкордная колькасць краін - 40. У перыяд правядзення "Еўрабачання-2015" на розных прэс-мерапрыемствах, канцэртах і вечарынках сустрэнуцца 1 тыс. 700 журналістаў і 1 тыс. 300 членаў дэлегацый конкурсу.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Каменціраваць музычнае шоу будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін. У фінале конкурсу, які адбудзецца 23 мая, балы ад Беларусі аб'явіць папулярны спявак і тэлевядучы, удзельнік мінулагодняга песеннага форуму Тэа.

Вынік "Еўрабачання" вызначаецца не толькі тэлегледачамі з усёй Еўропы, але і прафесіяналамі ў галіне музычнай індустрыі. У кожнай краіне агульны вынік галасавання складваецца на 50 працэнтаў з галасавання тэлегледачоў і нацыянальнага журы. Склад журы ад Беларусі: дырэктар тэлеканала "Беларусь 2" Наталля Марынава (старшыня журы); спявак, кампазітар, шоўмен Віталь Карпанаў; эксперт у сферы культуры і мастацтваў Аксана Арцюшэўская; спявак, трэнер па вакале Аляксей Грос; спявачка, кампазітар Іскуі Абалян; тэлевядучы, прадзюсар Дзмітрый Карась (запасны член журы).

Даведвацца аб самых важных і цікавых падзеях, што адбываюцца з дуэтам Uzari & Maimuna і іх камандай у час конкурснага тыдня, можна будзе з сюжэтаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, а таксама спецыяльных "Дзённікаў Еўрабачання", першы выпуск якіх можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" ужо 11 мая. Акрамя таго, на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by Юзары і Маймуна будуць весці з Вены анлайн-дзённік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс