Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Май 2019

Беларуская дэлегацыя адправіцца на "Еўрабачанне-2019" 3 мая

Беларуская дэлегацыя адправіцца на
Фота Eurovision.tv

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у складзе якой ZENA, яе творчая каманда і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, адправіцца на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" 3 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Сёлета конкурс прымае Ізраіль. "ZENA, як і астатнія ўдзельнікі, правядзе некалькі індывідуальных рэпетыцый у Тэль-Авіве, першая з іх адбудзецца 4 мая. Другая рэпетыцыя прадстаўніцы Беларусі на "Еўрабачанні-2019" запланавана на 9 мая. У гэтыя ж дні адбудуцца індывідуальныя прэс-канферэнцыі нашай удзельніцы", - расказалі ў прэс-службе.

У бягучым годзе ў прэс-цэнтры "Еўрабачання" чакаюць амаль 1,6 тыс. журналістаў з Ізраіля і іншых краін свету, для якіх з 4 па 12 мая будуць арганізаваны прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі 41 краіны-ўдзельніцы. Паназіраць за конкурсам у Тэль-Авіў прыбудуць дзясяткі тысяч замежных турыстаў, таму да работы на песенным форуме будуць прыцягнуты амаль 500 валанцёраў. Трансляцыю конкурсу змогуць убачыць больш за 200 млн гледачоў з усёй Еўропы і іншых краін свету.

12 мая ў Тэль-Авіўскім музеі мастацтваў адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Еўратыдня, у якім прыме ўдзел і дэлегацыя Беларусі. Чырвоная дарожка конкурсу ў гэтым годзе будзе заменена на аранжавую і перанесена ў тэатр Габіма і на плошчу Габіма - грамадскую прастору ў цэнтры горада, вакол якой знаходзіцца шэраг культурных устаноў: тэатры, палацы культуры, павільёны сучаснага мастацтва.

Беларусь прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы 16-ы раз. Афіцыйная прадстаўніца нашай краіны ZENA з кампазіцыяй "Like it" выступіць пад нумарам восем у першым паўфінале 14 мая. Другі паўфінал запланаваны на 16 мая, фінал - 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Даведвацца пра самыя важныя і цікавыя падзеі, якія адбываюцца з беларускай дэлегацыяй у час конкурсных тыдняў, можна будзе з сюжэтаў Агенцтва тэленавін і традыцыйных 16-хвілінных дзённікаў "Eurovision. Вынікі тыдня" па нядзелях у 16.20. А з 4 мая на "Беларусь 1" з'явяцца штодзённыя троххвілінныя выпускі дзённікаў "Еўрабачання-2019".

Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі